БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачнуць будаваць Цэнтр экстрэмальных відаў спорту

6.05.2026 / 07:34

Nashaniva.com

Ён размесціцца на вуліцы Нарачанскай каля Мінск-арэны, а яго ўзвядзенне пачнецца ўжо ў гэтым месяцы.

Фота: НАК Беларусі

Праект ужо распрацаваны. Заказчыкам вызначана УКС Мінгарвыканкама. Гэта будзе спартыўны комплекс для круглагадовых заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Валер Вараніцкі, пішуць Мінск-Навіны.

— Катанне на скейтбордах папулярнае сярод моладзі, і часта для гэтага падлеткі выбіраюць грамадскія месцы. У тым ліку яны катаюцца каля музея Вялікай Айчыннай вайны, на гранітных парапетах і прыступках, што псуе добраўпарадкаванне, прыводзіць да траўмаў скейтбардыстаў і нават мінакоў. Спецыялізаванае месца для катання дапамагло б вырашыць гэтае пытанне, — адзначыў Валер Вараніцкі.

У горадзе на сістэмнай аснове вядзецца работа па будаўніцтве неабходных спартыўных аб’ектаў і збудаванняў. У Цэнтральным раёне размешчана каля 340 такіх аб’ектаў — ад буйных, як Палац спорту і «Мінск-Арэна», да міжшкольных стадыёнаў і дваровых спартыўных пляцовак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула