БЕЛ Ł РУС

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй

6.05.2026 / 14:55

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні стала ахвярай чарговага дыпфэйку з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

Невядомы апублікаваў выяву палітыка ў эратычнай бялізне, суправадзіўшы подпісам, што кіраўніца ўрада «не мае сораму» і паказвацца ў такім выглядзе «сапраўды ганебна».

Насамрэч выява была фальшыўкай: сапраўдным на ёй быў толькі твар палітыка.

Мелоні адказала нечакана. Яна сама зрабіла рэпост гэтай выявы, пры гэтым яна захавала пачуццё гумару.

«Трэба прызнаць, што той, хто зрабіў гэтую падробку, прынамсі ў гэтым выпадку, значна мяне палепшыў», — напісала прэм’ер-міністарка.

Але Мелоні падкрэсліла, што падобныя тэхналогіі з’яўляюцца небяспечным інструментам, здольным маніпуляваць меркаваннем чалавека. Яна заклікала інтэрнэт-карыстальнікаў да крытычнага мыслення ў сацсетках: «Правяраць, перш чым верыць, і верыць, перш чым дзяліцца».

Італія стала першай краінай Еўрасаюза, якая прыняла комплекс правілаў па абыходжанні са штучным інтэлектам. Зараз падобныя заканадаўчыя акты абмяркоўваюцца і ў іншых краінах ЕС. Галоўная дылема для заканадаўцаў застаецца ранейшай: як абмежаваць распаўсюд шкодных дыпфэйкаў, не парушыўшы пры гэтым свабоду слова і права на палітычную карыкатуру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула