БЕЛ Ł РУС

Петыцыя, якая заклікае «Рэал» разарваць кантракт з Мбапэ, набрала больш за 12 млн подпісаў

6.05.2026 / 15:17

Nashaniva.com

Раней паведамлялася, што Кіліян незадаволены паводзінамі некалькіх партнёраў, у тым ліку Вінісіуса Жуніёра.

Фота: Jose Luis Contreras/NurPhoto via Getty Images

Петыцыя з патрабаваннем сыходу французскага форварда Кіліяна Мбапэ з мадрыдскага «Рэала» сабрала больш за 12 млн подпісаў, піша Championat.com

Раней паведамлялася, што Кіліян незадаволены паводзінамі некалькіх партнёраў, у тым ліку Вінісіуса Жуніёра.

Сам футбаліст перад матчам 35‑га тура чэмпіянату Іспаніі з «Барселонай» паехаў на адпачынак у Італію, пасля чаго быў падвергнуты крытыцы з боку заўзятараў. Пры гэтым Мбапэ аднаўляецца пасля траўмы, атрыманай у матчы Ла Лігі з «Бетысам» (1:1) 24 красавіка. Сустрэча з «Барселонай» адбудзецца 10 мая.

27‑гадовы Кіліян Мбапэ выступае за «Рэал» з 2024 года. Яго папярэднім клубам быў французскі «Пары Сэн-Жэрмэн». Мбапэ перайшоў з яго ў «Рэал»за 180 мільёнаў еўра. Даражэйшы быў толькі трансфер Неймара з «Барселоны» ў «ПСЖ» у 2017 годзе — 222 млн еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула