БЕЛ Ł РУС

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

7.05.2026 / 09:44

Nashaniva.com

У Магілёве наймальнік хацеў звольніць дыстанцыйнага работніка за тры гадзіны без сувязі ў працоўны час. У справу ўмяшаўся прафсаюз.

Начальнік запатрабаваў звольніць работніка на дыстанцыйцы за прагул пасля таго, як той тры гадзіны не выходзіў на сувязь у працоўны час. Аднак прафсаюзны юрыст патлумачыў, што класічнае паняцце прагулу да дыстанцыйных супрацоўнікаў у такім выпадку не прымяняльнае, піша MyFin.

Пазіцыя наймальніка

Інцыдэнт адбыўся на адным з прадпрыемстваў горада. Кіраўнік настойваў на звальненні менеджара-дыстанцыйніка па артыкуле за прагул.

Паводле яго слоў, супрацоўнік з 14:00 да 17:00 не адказваў на званкі і паведамленні, не заходзіў у карпаратыўны чат і не прадставіў ранішнюю справаздачу, якую абяцаў.

Сам работнік патлумачыў адсутнасць на сувязі бытавой аварыяй. У яго кватэры прарвала трубу, і тры гадзіны ён ліквідаваў праблему, адключыўшы электрычнасць.

Чаму гэта не прагул

Інспектар працы Таццяна Судакова растлумачыла, што звальненне за прагул у класічным разуменні да дыстанцыйных работнікаў не прымяняецца.

Прагул прадугледжвае адсутнасць на працоўным месцы, якое знаходзіцца пад кантролем наймальніка, а ў дыстанцыйнага супрацоўніка такога месца няма.

Пры гэтым адсутнасць на сувязі ў працоўны час, няздадзеная справаздача або ігнараванне званкоў сапраўды могуць лічыцца дысцыплінарным праступкам. За яго працадаўца мае права аб'явіць заўвагу або вымову.

Калі ж у работніка ўжо ёсць нязнятае спагнанне і ён паўторна парушае дысцыпліну, звальненне магчымае, але ўжо па іншай падставе — за неаднаразовае парушэнне працоўных абавязкаў.

Што вырашыў прафсаюз

У выпадку з магілёўскім менеджарам прафсаюз дапамог даказаць, што аварыя ў кватэры была ўважлівай прычынай. У выніку патрабаванне наймальніка аб звальненні прызналі неправамерным і адмянілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула