БЕЛ Ł РУС

Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку

7.05.2026 / 10:24

Nashaniva.com

27 красавіка энергаблок быў адключаны ад сеткі для правядзення прафілактычных работ на абсталяванні.

Фота: БелАЭС

Пасля завяршэння прафілактычных работ на абсталяванні 6 мая 2026 года энергаблок №1 БелАЭС быў уключаны ў сетку, паведаміла атамная электрастанцыя ў тэлеграм-канале.

Тыдзень таму, 27 красавіка, энергаблок №1 быў адключаны ад сеткі для правядзення прафілактычных работ на абсталяванні.

Радыяцыйны фон у раёне станцыі без зменаў, паведамлалася тады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула