Пробны перапіс насельніцтва правядуць у Бабруйскім раёне
Пробны перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе ў кастрычніку 2027 года, паведаміла журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат) Іна Мядзведзева, выступаючы сёння ў парламенце пасля прадстаўлення дэпутатам у Авальным зале праекта закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб перапісе насельніцтва», піша БелТА.
«Пробны перапіс у нас адбудзецца ў кастрычніку 2027 года. Абраны Бабруйскі раён. Мы пастараемся папрацаваць з 15 тыс. чалавек, якія будуць з намі працаваць непасрэдна па планшэтах», — сказала Іна Медведзева.
Паралельна з гэтым, адзначыла яна, на ўсю краіну будзе запушчаны прататып інтэрнэт-перапісу, і кожны ахвотны зможа ў 2027 годзе пратэставаць адпаведнае праграмнае забеспячэнне.
Перапісы насельніцтва ў Беларусі раз на 10 гадоў, папярэдні быў у кастрычніку 2019 года.
Перапіс зафіксаваў, што ў краіне жыло 9 млн 413 тысяч чалавек. Паводле перапісу 2009 года, 9 млн 503,8 тысяч.
Згодна са звесткамі Белстата, на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі жыло 9 млн 46 тысяч чалавек.