Adidas зняў крутую пяціхвілінную кароткаметражку да чэмпіянату свету па футболе з Шаламэ, Бэкхэмам, Зіданам, Месі і дэль П'ера
І яшчэ дзясяткам зорак футбола.
Родман, Белінгем, Ямаль, скрыншот відэа
Цімаці Шаламэ, які вельмі падобны на дзелавога галоўнага героя з фільма «Марці Неверагодны», збірае каманду з трох чалавек (Джуд Белінгем, Ламін Ямаль і амерыканская футбалістка Трыніці Родман), каб абгуляць у паядынку тры на тры непераможную з 1996 года каманду па вулічным футболе, за якую гуляюць два хлопцы і дзяўчына, прычым у кедах і джынсах.
Па дарозе на матч Шаламэ — Ямаль і Белінгем сядзяць на заднім сядзенні як ворагі — расказвае, як малавядомая каманда ў розныя гады перамагала зборныя зорак футбола.
Скрыншот відэа
Першай пала каманда з Зідана, Бэкхэма і Дэль П'ера.
Белінгем, Ямаль і Родман з цяжкасцю вераць у гэта.
Пасля выхаду Белінгема, Ямаля і Родман на матч супраць непераможнай каманды Шаламэ падыходзіць да Месі і пытаецца: «Ну што, я выканаў абяцанне ці не? Калі што, ты заяўлены запасным».
Скрыншот відэа
Рэжысёр стужкі аўстраліец Марк Малой. У 2019 годзе яго рэкламны ролік для Apple «Няўдачнікі» стаў лаўрэатам «Канскіх львоў» і «Залатога глобуса».