З'явіўся шорт-ліст прэміі Арсенневай
Сталі вядомыя тры прэтэндэнты на атрыманне галоўнай паэтычнай прэміі за 2025 год
— Макс Шчур «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007—2025».
— Ілля Кульбіцкі «Хроніка адмаўлення пустаты».
— Ігар Кулікоў «Нетутэйшая далечыня».
Калі імёны Макса Шчура і Ігара Кулікова даўно і добра вядомыя чытачу, то імя дэбютанта Іллі Кульбіцкага знаёмае хіба адмыслоўцам. Тым цікавейшым будзе фінальнае рашэнне журы, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Наталлі Арсенневай адбудзецца 27 мая а 19:00 у Новым Тэатры (Nowy Teatr, Варшава).