БЕЛ Ł РУС

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

7.05.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Сталі вядомыя імёны кіраўнікоў дзяржаў, якія рызыкнуць прыехаць у Маскву на святкаванне 9 Мая. Іх назваў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў Маскве ў 2023 годзе. Здымак ілюстрацыйны

Па словах Юрыя Ушакова, на святкаванне 9 Мая ў Маскву прыбудуць Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Лаоса Тханглун Сісуліт, вярхоўны правіцель Малайзіі Ібрагім Ісмаіл і прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца.

Таксама будуць кіраўнікі падкантрольных Расіі і прызнаных фактычна толькі ёю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Бадра Гунба і Алан Гаглоеў, а таксама група кіраўніцтва Рэспублікі Сербскай у складзе Босніі і Герцагавіны.

Як сцвярджае Ушакоў, прынамсі некаторыя з гэтых дзеячаў самі выказалі жаданне прыняць удзел у мерапрыемствах на Дзень Перамогі.

Чытайце таксама:

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія

Каментары да артыкула