Выходзіць з друку факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш
Выдавецтва Skaryna Press у супрацы з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане выпускае факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947, піша выданне Bellit.info.
Рукапіс, які ўласна і захоўваецца ў Лонданскім беларускім музеі, быў падрыхтаваны да друку цэлай камандай: укладальнікам Ігарам Івановым, рэдактаркай Янінай Лаўнік, моўнымі кансультанткамі Аленай Іваноўскай і Святланай Лясовіч, а таксама дызайнерам Сяргеем Шабохіным.
Упершыню вершы з гэтага рукапісу былі падрыхтаваныя да друку і выдадзеныя асобнай кнігай з прадмовай на англійскай мове прафесарам Арнольдам Макмілінам ў 1992 годзе.
Новае выданне суправаджае ўступнае слова Таццяны Астроўскай «Ларыса Геніюш і гісторыя беларускага самвыдаву», а таксама перадрук прадмовы Арнольда Макміліна да першага выдання 1992 году і прадмова Яніны Лаўнік да другога выдання з разгорнутым моўным каментаром.
Уступнае слова і прадмовы да абодвух выданняў друкуюцца на беларускай і англійскай мовах, пасля ідзе частка з расчытанымі і надрукаванымі вершамі, а пасля гэтага ўласна факсіміле рукапіснага зборніка паэткі.
Кніга неўзабаве будзе даступная для пакупкі, перадусім праз сайт выдавецтва «Скарына».
Чытайце таксама:
Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіва Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане
Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі