БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся фіналісты Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый

8.05.2026 / 07:32

Nashaniva.com

У фінал аднаго з еўракубкаў выйшаў крыўдзіцель гродзенскага «Нёмана».

«Раё Вальекана» дабраўся да фіналу Лігі канферэнцый. Фота: Simon Hofmann/Getty Images

Учора вызначыліся фіналісты футбольнай Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый.

У фінале Лігі Еўропы згуляюць англійская «Астан Віла» і нямецкі «Фрайбург». 

«Астан Віла» перамагла ў паўфінале іншы англійскі клуб — «Нотынгем Форэст» (першы матч 0:1, другі 4:0).

А «Фрайбург» выйграў у партугальскай «Брагі» (першы матч 1:2, другі 3:1).

Фінал пройдзе 20 мая ў Стамбуле на стадыёне «Бешыкташ».

У фінале Лігі канферэнцый згуляюць англійскі «Крыстал Пэлас» і іспанскі «Раё Вальекана».

«Крыстал Пэлас» двойчы выйграў у данецкага «Шахцёра»: 3:1 і 2:1, а «Раё Вальекана» двойчы з лікам 1:0 перамог французскі «Страсбур».

Нагадаем, што іспанскі клуб выбіў з турніру гродзенскі «Нёман». Мадрыдскі клуб двойчы ў фінале плэй-оф кваліфікацыі ў жніўні перамог беларусаў: 1:0 і 4:0.

Фінал пройдзе 27 мая ў Ляйпцыгу.

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў 30 мая ў Будапешце згуляюць французскі «ПСЖ» і англійскі «Арсенал». 

Такім чынам, у трох фіналах еўракубкаў згуляюць тры англійскія клубы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула