Трамп паставіў ЕС двухмесячны дэдлайн для фіналізацыі ўгоды з ЗША
Інакш ён значна павысіць пошліны.
Урсула фон дэр Ляен і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Шатландыі ў ліпені мінулага года. Фота: Andrey Harnik / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў Еўрапейскаму саюзу двухмесячны тэрмін на завяршэнне гандлёвай здзелкі са ЗША, пасля чаго ён павысіць мыты да «значна вышэйшага ўзроўню». Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Truth Social.
Трамп паўтарыў сваю пагрозу ўвесці больш высокія мыты на тавары з ЕС, працягваючы ціснуць на еўрапейскіх лідараў з мэтай выканання ўмоў гандлёвага пагаднення, дасягнутага летась у Шатландыі.
Прэзідэнт заявіў, што падчас тэлефоннай размовы са старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен ён паведаміў пра тэрмін заключэння пагаднення да 4 ліпеня.
«Я пагадзіўся даць ёй час да 250‑годдзя нашай краіны, інакш, на жаль, іхнія мыты неадкладна ўзляцяць да значна больш высокіх узроўняў», — сказаў Трамп.
Фон дэр Ляен у чацвер заявіла ў сацсетках, што размова з Трампам была прысвечана вайне на Блізкім Усходзе, але таксама закранала пытанні гандлю.