БЕЛ Ł РУС

Трамп перадаў Льву XIV асабістае пасланне

8.05.2026 / 10:20

Nashaniva.com

«Перадай Папе Рымскаму вельмі ветліва, вельмі паважліва, што Іран не можа мець ядзернай зброі», — папрасіў прэзідэнт ЗША Марка Рубіа.

Папа Леў XIV. AP Photo/Andrew Medichini

Трамп даручыў дзяржсакратару ЗША Марка Рубіа перадаць Папе Льву XIV асабістае пасланне.

«Перадай Папе Рымскаму вельмі ветліва, вельмі паважліва, што Іран не можа мець ядзернай зброі. Таму, калі ён стане на іх абарону, таксама перадай Папу Рымскаму, што Іран забіў 42 000 нявінных пратэстоўцаў, у якіх не было зброі. Перадай гэта Папу», — сказаў Дональд Трамп.

Пантыфік неаднаразова крытыкаваў метады вядзення вайны ЗША з Іранам.

Марка Рубіа накіроўваецца ў Ватыкан у бліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула