БЕЛ Ł РУС

Дыпламаты ЕС ушанавалі ў Мінску памяць загінулых у Другой сусветнай вайне

8.05.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Прадстаўнікі дыпмісій Вялікабрытаніі, Германіі, краін ЕС, Украіны і Малдовы ўсклалі кветкі да мемарыяла «Памяць» на праспекце Дзяржынскага ў Мінску, паведаміла прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Фота: пасольства Брытаніі ў Мінску

«8 траўня амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску разам з калегамі з іншых еўрапейскіх амбасадаў усклалі кветкі да мемарыяла «Памяць» на праспекце Дзяржынскага ў знак павагі да памяці загінуўшых у Другой сусветнай вайне. Мемарыял адзначае месца, дзе 28 чэрвеня 1941 года 34 салдаты прынялі няроўны бой з нямецкімі войскамі. Дваццаць чатыры з іх так і засталіся невядомымі. У гэты дзень у 1945 годзе быў падпісаны акт аб безумоўнай капітуляцыі Германіі, які паклаў канец Другой сусветнай вайне. Мы не забываем і шануем памяць усіх, хто набліжаў дзень перамогі ў Еўропе», — гаворыцца ў паведамленні пасольства Брытаніі ў Мінску.

Фота: пасольства Брытаніі ў Мінску

Фота: пасольства Брытаніі ў Мінску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула