БЕЛ Ł РУС

Гэтыя колеры вас зачаруюць. У Мастацкім адкрылася выстава неглюбскіх ткачых

8.05.2026 / 14:24

Nashaniva.com

7 мая ў выстаўным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея ў зале № 2 пачаў працу праект «Гармонія свету неглюбскіх ткачых», прысвечаны традыцыйнаму ткацтву вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна.

artmuseum.by

Нагадаем, што ў снежні 2025 года на 20‑й сесіі Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА ў Нью-Дэлі было прынята рашэнне аб афіцыйным уключэнні неглюбскай тэкстыльнай традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая патрабуе тэрміновай аховы.

Неглюбскае ткацтва — унікальная з’ява беларускай народнай культуры, што захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку. Традыцыя, якая сфарміравалася ў XVII стагоддзі, ахоплівае стварэнне ручнікоў, элементаў адзення і інтэр’еру з выкарыстаннем самабытных тэхнік ткацтва і вышыўкі. Яна актыўна развіваецца і ў наш час.

На выставе — разнастайныя творы мастацкага ткацтва выбітных майстрых, а таксама традыцыйны касцюм вёскі Неглюбка і мноства аўтэнтычных рэдкіх аксэсуараў.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 твораў тэкстылю з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея.

Таксама будуць экспанавацца інструменты для апрацоўкі лёну і прадметаў тэкстылю, прадастаўленых партнёрам праекта — Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту, а таксама шэраг рэдкіх элементаў касцюма, аксесуараў і фотаздымкаў з фондаў яшчэ аднаго партнёра праекта — Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, паведамляецца на сайце музея.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула