БЕЛ Ł РУС

Мінск 8 мая паралізавалі 10‑бальныя заторы і залева

8.05.2026 / 17:34

Nashaniva.com

Залева ў пятніцу, 8 мая, паралізавала рух у Мінску. Паводле даных сэрвісу «Яндэкс», загружанасць дарог да 17:00 дасягнула максімальных 10 балаў. Самая складаная сітуацыя ў Фрунзенскім раёне, піша Office Life.

Мінск, вуліца Лынькова. Фота: «Метэавайб»

У МНС паведамілі, што ў сталіцы падтапіла сем участкаў дарог. З-за вялікай вады часова сталі 23 маршруты — 11 тралейбусных і 12 аўтобусных. Зараз транспарт зноў пайшоў, але на агульную сітуацыю з коркамі гэта пакуль паўплывала мала.

Фота: Яндэкс-Карты

Асноўныя сілы ратавальнікаў і камунальнікаў былі кінутыя на некалькі пунктаў:

Скрыншот з відэа МНС

Нягледзячы на сур'ёзныя ападкі, абышлося без пацярпелых, дрэвы таксама не падалі.

Чытайце таксама:

У Мінску пасля дажджу падтапіла некаторыя вуліцы. Асабліва стыхія сваволіла на захадзе горада

Службы таксі абавязаліся не павышаць цэны ў непагадзь

За 12 гадзін у Беразіно выпала 45% месячнай нормы ападкаў

З раніцы значна пагоршыліся ўмовы надвор'я

Дзе-нідзе ў Беларусі прайшоў буйны град ФОТЫ

Каментары да артыкула