БЕЛ Ł РУС

Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна

8.05.2026 / 20:42

Nashaniva.com

Прэзідэнты Казахстана і Узбекістана ўсё ж такі возьмуць удзел у мерапрыемствах да 9 Мая ў Маскве, хоць раней паведамлялася, што яны на парадзе прысутнічаць не будуць.

Касым-Жамарт Такаеў, Уладзімір Пуцін і Шаўкат Мірзіёеў падчас святкавання 9 мая ў 2023 годзе. Фота: Vladimir Smirnov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Прэс-сакратар прэзідэнта Казахстана паведаміў, што Касым-Жамарт Такаеў прыедзе ў Маскву для ўдзелу ва ўрачыстасцях, а таксама правядзе асобную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Плануецца абмеркаванне пытанняў стратэгічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Прэс-служба прэзідэнта Узбекістана таксама паведаміла, што Шаўкат Мірзіёеў ужо вылецеў у Маскву з працоўным візітам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 81‑й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Раней паведамлялася, што яго нібыта не будзе. 

Аляксандр Лукашэнка ўжо знаходзіцца ў Маскве. У яго сёння запланаваная вячэра з Пуціным, возьме ўдзел ва ўсіх урачыстасцях ён і заўтра.

Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што Лукашэнка, Такаеў і Мірзіёеў будуць прысутнічаць на парадзе на Краснай плошчы.

Акрамя таго, у расійскую сталіцу ўжо прыбыў прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Раней ён казаў, што возьме ўдзел толькі ва ўскладанні кветак, але не плануе прысутнічаць на парадзе.

Чытайце таксама:

Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый

У Крамлі адмаўляюць, што ва ўсіх замежных СМІ адклікалі акрэдытацыі на Парад Перамогі

Лукашэнка паляцеў у Маскву

«Дзіўнае жаданне ў гэтыя дні». Зяленскі не рэкамендуе замежным палітыкам ехаць 9 мая ў Маскву

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Фіца вязе Пуціну пасланне ад Зяленскага

Каментары да артыкула