Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ
Гэта проста прадугледжана ўказам Зяленскага № 374/2026, апублікаваным на сайце прэзідэнта Украіны.
«Улічваючы шматлікія просьбы, з гуманітарнай мэтай, акрэсленай у перагаворах з Амерыканскім бокам 8 мая 2026 года, пастанаўляю:
Дазволіць 9 мая 2026 года правесці парад у горадзе Маскве (Расійская Федэрацыя).
На час парада (з 10 гадзін раніцы па Кіеўскім часе 9 мая 2026 года) тэрытарыяльны квадрат Краснай плошчы выключыць з плана прымянення ўкраінскага ўзбраення.
Квадрат Краснай плошчы:
55.754413 37.617733
55.755205 37.619181
55.753351 37.622854
55.752504 37.621538
Указ набывае моц з моманту падпісання», — гаворыцца ва ўказе.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў пра трохдзённае перамір'е паміж Расіяй і Украінай на 9, 10 і 11 мая, а Уладзімір Зяленскі заявіў пра згоду з ім. Кіеў паведаміў, што дзякуючы перамір'ю мае адбыцца расійска-ўкраінскі абмен ваеннапалоннымі па схеме 1000 на 1000.
Чытайце таксама:
Такаеў і Мірзіёеў усё ж прыедуць пацешыць Пуціна
Трансляцыю парада ў Маскве рыхтуюць да непрадбачаных сітуацый