БЕЛ Ł РУС

Аварыя: фура перагарадзіла віленскую трасу

7.06.2010 / 16:17

Сяргей Гезгала

Польскую фуру панесла, развярнула і перакуліла на дарозе, на палосах супрацьлеглага руху.

Фура перакулілася і загарадзіла дарогу з Мінска на Вільню і Гродна. Здарэнне адбылося між Міхаловым і Яршэвічамі каля 7.30 у панядзелак.

Польскую фуру панесла, развярнула і перакуліла на дарозе, на палосах супрацьлеглага руху. Са словаў кіроўцы, у машыне заклініла кола.

Шафёру падрапала твар. Другі кіроўца, які ў часе здарэння спаў, пацярпеў мацней. Яго забрала хуткая, што прыехала з Ракава.

Фура загарадзіла дарогу.

Кіроўцу забрала хуткая.

Са словаў кіроўцаў, у іх заклініла кола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула