У Мінску сёння зменяць працу наземнага транспарту з-за святочных мерапрыемстваў
У Мінску 9 мая ў сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у работу гарадскога наземнага пасажырскага транспарту ўнесены змены, паведаміў «Мінсктранс».
Фота: Lookby.Media
З 10.00 да 21.30 прадугледжваецца павелічэнне колькасці транспарту на аўтобусных маршрутах №№1, 24, 69. Разам з тым з 8.00 адмяняецца выкананне прыпыначнага пункта «Палац спорту» для ўсіх маршрутаў пасажырскага транспарту.
У сувязі з ускладаннем вянкоў і кветак да абеліска «Манумент Перамогі» пры абмежаванні руху на пр.Незалежнасці ў раёне пл.Перамогі з 16.00 9 мая ўносяцца змены ў арганізацыю руху транспарту з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў па маршруце, калі не пазначана іншае:
рух аўтобусных маршрутаў №№18, 26, 26а, 26д арганізуецца па вул.Захарава, вул.Першамайскай, вул. З.Бядулі, вул.Казлова, пр.Машэрава, вул.Даўмана і далей па маршрутах у абодвух напрамках;
рух аўтобуснага маршруту №115э арганізуецца па пр.Незалежнасці, вул.Казлова, вул. З.Бядулі, вул.Першамайскай, вул.Ульянаўскай, вул.Свярдлова, пр.Незалежнасці і далей па маршруце ў абодвух напрамках без выканання прыпыначных пунктаў на змяняемым участку;
рух аўтобуснага маршруту №100 арганізуецца па пр.Незалежнасці, вул.Казлова, вул. З.Бядулі, вул.Першамайскай, вул.Ульянаўскай, вул.Свярдлова, пр.Незалежнасці і далей па маршруце ў абодвух напрамках;
рух тралейбуснага маршруту №22 арганізуецца па пр.Незалежнасці, вул.Казлова, вул. З.Бядулі, вул.Першамайскай, вул.Ульянаўскай, вул.Свярдлова, пр.Незалежнасці і далей па маршруце ў абодвух напрамках;
рух аўтобуснага маршруту №57 арганізуецца па вул.Пуліхава, вул.Першамайскай, вул.Ульянаўскай, вул.Бабруйскай, вул. К.Цэткін, пр.Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках;
рух аўтобуснага маршруту №300Э арганізуецца па вул.Бабруйскай, вул.Свярдлова, вул.Аранскай, пр.Партызанскім, вул.Ванеева, вул.Ваўпшасава, вул.Радыяльнай, вул.Філімонава, пр.Незалежнасці і далей па маршруце ў абодвух напрамках.
Арыентыровачна з 12.00 адмяняецца выкананне прыпыначных пунктаў «Янкі Купалы» і «Плошча Перамогі» для ўсіх праходзячых маршрутаў пасажырскага транспарту.
У сувязі з правядзеннем святочнага канцэрта з 19.00 9 мая будзе абмежаваны рух па пр.Пераможцаў у раёне Палаца спорту, у сувязі з чым уносяцца змены ў арганізацыю руху транспарту, з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў па маршруце, калі не пазначана іншае:
рух аўтобусных маршрутаў №№1, 69, 119С арганізуецца па пр.Пераможцаў, пр.Машэрава, вул.Ціміразева, вул.Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул. Гарадскі Вал, пр.Незалежнасці ў абодвух напрамках;
для маршруту №119С — з выкананнем прыпыначных пунктаў «Раманаўская Слабада», «Гарадскі вал», «Станцыя метро Фрунзенская», «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны»;
для маршрутаў №№1, 69, 119С — без выканання прыпыначнага пункта «Валадарскага»;
рух аўтобуснага маршруту №73 арганізуецца па вул.Маскоўскай, вул. Л.Талстога, вул.Маскоўскай, вул. К.Цэткін, вул.Ціміразева і далей па маршруце ў прамым напрамку, у адваротным напрамку — па вул.Ціміразева, вул.Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул.Няміга;
рух аўтобуснага маршруту №163 арганізуецца па вул.Маскоўскай, вул. Л.Талстога, вул.Маскоўскай, вул. К.Цэткін, вул.Кальварыйскай і далей па маршруце ў прамым напрамку, у адваротным напрамку — вул.Кальварыйская, вул. Раманаўская Слабада, вул.Няміга;
рух аўтобуснага маршруту №91 ад пр.Пераможцаў арганізуецца па пр.Машэрава, вул.Ціміразева, вул.Кальварыйскай, вул. Раманаўская Слабада, вул.Няміга і далей па маршруце ў абодвух напрамках.
У трасы маршрутаў пасажырскага транспарту і перыяды абмежавання руху могуць уносіцца аператыўныя змены