БЕЛ Ł РУС

У «Белтэхаглядзе» расказалі, на што часцей за ўсё хварэюць электракары

9.05.2026 / 17:10

Nashaniva.com

У «Белтэхаглядзе» расказалі пра вынікі тэхагляду аўтамабіляў у красавіку 2026 года. Паводле статыстыкі, каля 12% электрамабіляў, якія праходзілі праверку, мелі розныя няспраўнасці.

Здымак ілюстрацыйны

За месяц дазвол на ўдзел у дарожным руху атрымалі 2771 электракар, а ў 392 машын выявілі недахопы. Усяго было зафіксавана 33 віды няспраўнасцяў.

Часцей за ўсё праблемы знаходзілі ў знешніх светлавых прыборах, тармазной сістэме, рулявым кіраванні, колах і шынах, элементах хадавой часткі, шкле і сістэмах яго абагрэву і абдзімання. Таксама выяўлялі недахопы ў сонцаахоўных казырках і іншых элементах камплектацыі аўтамабіляў.

Усяго ў красавіку ў Беларусі выдалі больш за 185 тысяч дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Большасць з іх атрымалі аўтаўладальнікі — фізічныя асобы.

Сярод аўтамабіляў з бензінавымі і дызельнымі рухавікамі каля 13% таксама не прайшлі тэхагляд з першага разу з-за розных парушэнняў і тэхнічных праблем.

Акрамя таго, больш за пяць тысяч чалавек аформілі дазвол на ўдзел у дарожным руху ў электронным выглядзе праз сістэму «Е-Паслуга», а для новых аўтамабіляў 2025—2026 гадоў выпуску такую працэдуру можна было прайсці без наведвання дыягнастычнай станцыі.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска з'явіўся хаб, дзе можна зараджаць 22 электрааўтамабілі адначасова

Колькасць электрааўтамабіляў у Беларусі набліжаецца да 50 тысяч

Стала вядома, колькі ў Беларусі аўтамабіляў, электрамабіляў і матацыклаў

Каментары да артыкула