БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў пра намер пераносіць у Беларусь парэшткі савецкіх салдат з еўрапейскіх краін

9.05.2026 / 21:34

Nashaniva.com

9 мая ў Мінску Аляксандр Лукашэнка падчас ускладання кветак да манумента Перамогі заявіў, што трэба вярнуць на радзіму парэшткі савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі па-за межамі Беларусі і Расіі.

Фота: БелТА

Па словах Лукашэнкі, Беларусь памятае тых, хто вызваляў краіну і Еўропу ад нацызму. Ён адзначыў, што многія савецкія салдаты засталіся пахаванымі за мяжой, і выказаў меркаванне, што іх трэба вярнуць дадому.

Лукашэнка таксама заявіў, што бачыць пагрозу, маўляў, не ў народах Еўропы, а ў «рэваншыстах, прамых і ідэйных нашчадках эсэсаўцаў, бандэраўцаў і лясных братоў». Тыя нібыта «метадычна выкрэсліваюць перамогу Чырвонай арміі з гісторыі Другой сусветнай вайны і не пускаюць нас да месцаў пахаванняў дзядоў і прадзедаў».

Чытайце таксама:

Так сёння ў Маскве выглядалі Аляксандр Лукашэнка і Коля ФОТЫ

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы

Побач з Пуціным на парадзе ўпершыню пасадзілі ўдзельніка ўварвання ва Украіну

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы

Каментары да артыкула