БЕЛ Ł РУС

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда

10.05.2026 / 16:27

Nashaniva.com

Хлопчыку далі двайное імя.

Віктар Бабарыка. Фота: «Наша Ніва»

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук.

Дачка Бабарыкі Марыя Ховарт, якая жыве ў Аўстраліі, нарадзіла сына. Хлопчыка назвалі Леа Віктар.

У палітыка ёсць таксама ўнучка Кейт Марына, якая нарадзілася ў Аўстраліі ў канцы 2022 года.

Двайныя імёны ўнукам далі ў гонар дзеда і загінулай бабулі (Марына Бабарыка загінула падчас вандроўкі на Мадэйру).

Віктар Бабарыка на сустрэчы ў Вільні расказаў, што збіраецца адведаць іх у верасні. І пажартаваў, што дачка сказала пакуль не прыязджаць: «У мяне тады будзе 3 дзіцяці, і ты з іх самы капрызны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула