БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана

10.05.2026 / 21:25

Nashaniva.com

«Мы вядзём за ім назіранне».

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Дональд Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана. 

«Мы атрымаем узбагачаны ўран Ірана ў нейкі момант, калі захочам. Мы вядзём за ім назіранне», — сказаў Трамп у інтэрв'ю праграме Full Measure.

Ён дадаў, што касмічныя сілы сочаць за гэтым раёнам.

«Калі хтосьці ўвойдзе туды, яны змогуць паведаміць вам яго імя, адрас і нумар яго жэтона. Калі хтосьці наблізіцца да гэтага месца, мы даведаемся пра гэта і ўзарвём яго».

Адмова ад узбагачэння ўрану — адно з патрабаванняў ЗША да Ірана, каб урэгуляваць канфлікт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула