БЕЛ Ł РУС

Б'ёрндален прызнаўся, што яму прапаноўвалі ўзначаліць Міжнародную федэрацыю біятлону

11.05.2026 / 07:47

Nashaniva.com

«Гэта еўрапейскія краіны», — расказаў васьміразовы алімпійскі чэмпіён.

Легендарны нарвежскі біятланіст, муж праслаўленай беларускі Дар'і Домрачавай, заявіў, што некаторыя нацыянальныя федэрацыі прапаноўвалі яму вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU).

— Да мяне сапраўды звярталіся многія федэрацыі з пытаннем, ці не хацеў бы я балатавацца. Гэта былі канкрэтныя запыты. Гэта еўрапейскія краіны. Але гэта не краіны Усходняй Еўропы.

Я разважаў над гэтай магчымасцю. Мне хацелася б развіваць біятлон у найлепшым кірунку і максімальна павысіць патэнцыял і каштоўнасць міжнароднага біятлона. Але я ніколі не атрымліваў такіх запытаў з Расіі або Беларусі, — сказаў Б’ёрндален.

Выбары новага прэзідэнта прызначаны на верасень 2026 года. Зараз IBU узначальвае Оле Далін.

Беларускі і расійскі біятлон пасля пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны з вясны 2022 года знаходзіцца пад міжнародным банам, спартоўцы адхіленыя ад спаборніцтваў і прапускаюць Кубак свету па біятлоне, чэмпіянаты свету, а таксама прапусцілі Алімпіяду-2026.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула