БЕЛ Ł РУС

У Польшчы чалавека з падазрэннем на хантавірус змясцілі пад санітарны кантроль

11.05.2026 / 09:26

Nashaniva.com

Капітан злашчаснага лайнера — таксама паляк.

Фота: AP

У Польшчы адзін чалавек знаходзіцца пад санітарным кантролем з-за падазрэння на заражэнне хантавірусам, паведаміў галоўны санітарны інспектар краіны Павел Гжэсёўскі, пішуць польскія СМІ.

«Першы паляк змешчаны пад назіранне ў сувязі з падазрэннем на хантавірус: магчыма, ён кантактаваў з пасажырам круізнага лайнера, на борце якога прысутнічае вірус «Андэс». Гэта пацыент №2, які памёр пасля высадкі з судна», — паведаміў галоўны санітарны інспектар.

У чалавека, які знаходзіцца ў Польшчы пад санітарна-эпідэміялагічным назіраннем, сімптомы адсутнічаюць. Каранцін працягнецца 7 дзён.

Павел Гжэсёўскі таксама пацвердзіў інфармацыю пра тое, што на борце судна знаходзіцца адзін грамадзянін Польшчы. Паводле паведамленняў СМІ, гэта капітан, але ён пакуль у Польшчу не едзе.

Чытайце таксама:

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?

Смяротны вірус з круізнага лайнера пранік у Еўропу і пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека

Каментары да артыкула