БЕЛ Ł РУС

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску

11.05.2026 / 11:51

Nashaniva.com

Будаўніцтва выйшла на фінішную прамую, паведамляе «Мінскбуд».

Узвядзенне падземнага перахода праз вул. Арлоўскую каля Нацыянальнага гістарычнага музея знаходзіцца на заключным этапе. Работы выконваюцца «Мінскметрабудам» згодна з зацверджаным графікам.

Ужо сабраны металічныя канструкцыі ўваходных груп, ідзе абліцоўка прыступак гранітам. Паралельна мантуецца ліфтавае абсталяванне. Поўнасцю завершана пракладка інжынерных камунікацый.

Сцены перахода аздоблены керамагранітам пясочных адценняў. Падлога будзе зроблена з натуральнага граніту — яе ўкладка пачнецца ў найбліжэйшы час.

Гэта ўжо другі падземны пераход, які метрабудаўцы ўзводзяць без змянення схемы руху транспарту. Першы праект быў паспяхова рэалізаваны на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вул. Тураўскага і Каліноўскага: аб’ект здалі за восем месяцаў замест нарматыўных 15-ці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула