БЕЛ Ł РУС

Заўтра ўжо +25°C, але потым стане крыху халадней

11.05.2026 / 13:08

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 12—14 мая.

У аўторак месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Удзень па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах — навальніцы. Месцамі моцныя залевы, град.

Ноччу +3..+9°C, па захадзе +10..+13°C; максімальная ўдзень ад +17°C па паўночным захадзе да +25°C па паўднёвым усходзе.

У сераду ў асобных раёнах — моцныя дажджы, навальніцы. Ноччу +7..+13°C, па захадзе +5..+6°C; удзень ад +10°C па паўночным захадзе да +20°C па ўсходзе.

14 мая, у чацвер, па ўсходняй палове краіны — дажджы, ноччу месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Ноччу +2..+9°C, па ўсходзе да +11°C, удзень +11..+18°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула