БЕЛ Ł РУС

На кірмашы ў Варшаве будзе працаваць стэнд беларускіх выдавецтваў

11.05.2026 / 14:18

Nashaniva.com

28—31 мая ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд-салон, дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю, піша bellit.info.

Чытачы змогуць пагартаць і прыдбаць кнігі выдавецтваў: Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Мяне Няма, Skaryna Press, «Янушкевіч», «Пфляўмбаўм», «Вясна» (Прага), Surma, Połackija Łabirynty, Gutenberg Publisher, Studio Magenta, SayBeat, RozUM Media, а таксама выданні Варшаўскага ўніверсітэта, Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, фонду Kamunikat.org, а таксама кнігі з Беларусі.

У праграме салона — выступы і аўтограф-сэсіі Алеся Бяляцкага, Аляксандра Фядуты, Дароты Міхалюк, Уладзіміра Арлова і іншыя прэзентацыі. Агульная праграма будзе анансаваная неўзабаве.

Арганізатары звяртаюць увагу, што сёлета Варшаўскі міжнародны кніжны кірмаш, які традыцыйна праводзіўся ў «Палацы навукі і культуры» мяняе лакацыю: стэнд «Вольная Беларусь» (11/D5) будзе працаваць на стадыёне PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1, 03‑901 Warszawa).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула