БЕЛ Ł РУС

Буданаў: Калі Расія сапраўды гатовая да размовы, Украіна — таксама

11.05.2026 / 15:07

Nashaniva.com

Размова паміж Зяленскім і Пуціным не адбудзецца раптоўна, «як гром сярод яснага неба», аднак калі намёкі Расіі на дыялог з’яўляюцца шчырымі, Украіна «таксама была б гатовая», заявіў падчас візіту ў Літву кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны, былы кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў, піша LRT.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

У нядзелю пасля візіту ў Маскву прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што калі Зяленскі хоча сустрэцца для перамоваў з Пуціным, яму варта патэлефанаваць кіраўніку Крамля. Паводле Фіцы, менавіта такі адказ Пуцін даў на перададзенае жаданне Зяленскага сустрэцца з расійскім лідарам у любым фармаце.

Адказваючы на пытанне журналістаў пра магчымасць такой размовы, Буданаў пажартаваў, што міждзяржаўныя тэлефонныя лініі паміж краінамі, якія ваююць, адключаныя, а «такія званкі па мабільным тэлефоне не здзяйсняюцца».

«Калі гаварыць сур’ёзна, то калі Расійская Федэрацыя сапраўды гатовая да сур’ёзнай размовы, Украіна таксама была б гатовая», — сказаў ён.

«Украіна неаднаразова падкрэслівала і даказвала сваімі дзеяннямі — мы выступаем за завяршэнне вайны, за мір. Гэта афіцыйная пазіцыя Украіны, якую падтрымлівае прэзідэнт. Мы выступаем за спыненне баявых дзеянняў. Хачу яшчэ раз падкрэсліць: заключэнне міру — гэта не слабасць, а доказ здаровага сэнсу», — дадаў Буданаў.

Ён адзначыў, што сітуацыя на фронце застаецца «стабільнай», як і расійскі рэжым. «Але ў гэтым свеце няма нічога вечнага», — заявіў былы кіраўнік украінскай ваеннай разведкі.

Чытайце таксама:

«Час размаўляць з Расіяй». Прэзідэнт Фінляндыі заклікаў Еўропу пачаць перамовы з Масквой

Каментары да артыкула