БЕЛ Ł РУС

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»

11.05.2026 / 16:17

Nashaniva.com

Жыхар Мінска ў Threads нібыта адмаўляў план «Ост» — яго будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа», даведалася «Вясна».

Здымак ілюстрацыйны

На допыце 56‑гадовы мужчына расказаў, што спрабаваў знайсці арыгінальны тэкст дакумента ў інтэрнэце, але, не знайшоўшы яго, вырашыў, што факт існавання гітлераўскага плана «Ост» прыдуманы Камуністычнай партыяй Савецкага Саюза.

Таксама ён нібыта сцвярджаў, што зверствы ў дачыненні да мірных жыхароў падчас Другой сусветнай вайны, у тым ліку дзяцей і жанчын, з'яўляліся «не больш чым рэакцыяй нацыстаў на партызанскі рух і супраціўленне».

Мужчыну выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 130‑2 КК (адмаўленне генацыду беларускага народа). Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Чытайце таксама:

Маладога дальнабойшчыка Дзяніса з-пад Чачэрска асудзілі па палітычнай справе

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

70‑гадовы праваабаронца Уладзімір Целяпун, якога затрымалі ў красавіку, хварэе на рак

Каментары да артыкула