БЕЛ Ł РУС

Закрыўся Беларускі пластычны тэатр «ІнЖэст»

11.05.2026 / 16:26

Nashaniva.com

18 мая Беларускаму пластычнаму тэатру «ІнЖэст» павінна было споўніцца 45 гадоў, але да гэтай гадавіны ён не дажыў, піша «Еўрарадыё».

Падчас аднаго са спектакляў тэатра «ІнЖэст»

«Тэатр, на жаль, афіцыйна больш не існуе. У красавіку канчаткова вывезлі дэкарацыі», — расказвае адзін з яго ўдзельнікаў.

Шматгадовы кіраўнік праекта Вячаслаў Іназемцаў цяпер жыве ў Японіі.

У ліпені 2020‑га акторы «ІнЖэста» запісалі відэазварот, у якім казалі пра зменнасць улады і сумленныя выбары. У 2021‑м тэатру забаранілі выступаць у Беларусі, у 2024‑м у яго адабралі памяшканне. 

Чытайце таксама:

Пластычны тэатр «ІнЖэст» страціў памяшканне для рэпетыцый

Галівудская актрыса Джыліян Андэрсан напісала пра свой удзел у беларускай выставе

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Каментары да артыкула