БЕЛ Ł РУС

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі

11.05.2026 / 19:46

Nashaniva.com

На рэйсе авіякампаніі «Белавія» Мінск — Анталія адбыўся інцыдэнт з пасажырам, які курыў у туалеце самалёта падчас палёту, піша «Смартпрэс».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле інфармацыі авіякампаніі, мужчына ігнараваў заўвагі экіпажа, а ў салоне спрацаваў датчык дыму. Таксама паведамляецца, што ён ужываў алкаголь і сваімі паводзінамі турбаваў іншых пасажыраў.

Экіпаж прыняў рашэнне загадзя выклікаць паліцыю. Пасля пасадкі ў Анталіі мясцовыя сілавікі сустрэлі самалёт і зайшлі на борт, каб разабрацца ў сітуацыі. Увесь працэс заняў каля 10 хвілін.

У «Белавія» нагадалі, што курыць, у тым ліку электронныя цыгарэты, на борце і на тэрыторыі аэрапорта строга забаронена. Алкаголь дазваляецца ўжываць толькі той, які прапануе экіпаж.

Таксама ў авіякампаніі раней паведамлялі, што вядуць спіс пасажыраў, якія сістэматычна парушаюць правілы паводзін на рэйсах.

Чытайце таксама:

Сотні пасажыраў з раніцы чакалі вылет з Мінска ў Анталію — «Белавія» кажа, што самалёт зламаўся

«Белавія» збіраецца праз два тыдні аднавіць палёты ў Дубай

Паміж Мінскам і Каірам хочуць запусціць прамы авіярэйс

«Калі яшчэ раз падымуць, адмовімся ад тура». Беларусы сутыкнуліся з падаражаннем авіябілетаў

Каментары да артыкула