Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося
Вэб-сайт для ідэнтыфікацыі асобы, указаны арганізатарамі, паведамляе, што «час яшчэ не прыйшоў».
Галасаванне павінна было пачацца а 22‑й у панядзелак, але на платформу для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду адбылася буйная DDoS-атака, паведаміла вечарам старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька.
Платформа пакуль недасяжная для галасавання.
Першапачаткова выбары павінны былі стартаваць уночы ў панядзелак, але былі адкладзеныя да 22:00 праз публікацыю «Нашай Нівы» пра правайдэра Sumsub.
Раней тэхнічная каманда пад кіраўніцтвам Паўла Лібера сумесна з прадстаўніцай Выбарчай камісіі Аленай Прыходзькай правяла дадатковую ацэнку рызык, звязаных з выкарыстаннем KYC-правайдэра Sumsub і вырашыла праводзіць выбары.
Чытайце таксама:
Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub