БЕЛ Ł РУС

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік

12.05.2026 / 10:37

Nashaniva.com

Для вучняў 9 і 11 класаў апошні званок прагучыць 23 мая.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года, пройдуць ва ўсіх школах Мінска 10:00 да 11:00, паведамляе Мінгарвыканкам у сваім тэлеграм-канале.

Таксама для выпускнікоў 11‑х класаў традыцыйна адбудзецца гарадское свята на Мінск-арэне, якое пачнецца а 17:00. Спецыяльны госць — Лёша Свік.

Лёша Свік (Аляксей Наркітовіч) нарадзіўся ў Екацярынбургу ў 1990 годзе. Праславіўся нібыта ў 2017 годзе з песняй «Я хачу танцаваць!». Па выніках 2018 года адразу дзве песні Лёшы Свіка — Дым і «Малінавый свет» увайшлі ў топ-30 самых папулярных трэкаў года ў сацыяльнай сетцы VK, заняўшы 16‑е і 17‑е месцы адпаведна.

Лёша ўжо быў хэдлайнерам канцэрта ля мінскага Палаца спорту 1 студзеня гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула