БЕЛ Ł РУС

З Беларусі збіраюцца аднавіць рэйсы ў Аман

12.05.2026 / 11:48

Nashaniva.com

Беларускі тураператар «Інтэрсіці» плануе восенню аднавіць разам з авіякампаніяй «Белавія» чартарную праграму ў Аман.

Фота: toursoyuz.by

Прадстаўнікі турыстычнай галіны Амана правялі шэраг сустрэч з аператарамі і авіякампаніяй, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Восенню плануецца аднавіць палёты ў Салалу. Таксама плануюцца некалькі чартарных рэйсаў у сталіцу краіны — Мускат.

Чартарная праграма ў Аман была запачаткавана летась. Першы сезон працягваўся з 27 лютага да 10 мая. Другі стартаваў 23 кастрычніка і працягваўся да пачатку сакавіка, але быў спынены праз вайнк на Блізкім Усходзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула