Зноў пахаладае
Можа, яно проста і не цяплела.
У сераду, 13 мая, на большай частцы тэрыторыі — дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы.
Уначы +7…+13°С, па захадзе +4…+6°С; максімальная ўдзень +10…+16°С, па ўсходзе +17…+20°С.
У чацвер пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе і поўначы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы +2…+9°С, максімальная ўдзень +12…+19°С.
У пятніцу ўдзень +15…+22°С.
На 12:20 у Беларусі сёння да +22.
Надвор'е ў Мінску на наступныя два тыдні паводле gismeteo.by