БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Пуцін гатовы да сустрэчы з Зяленскім не ў Маскве для таго, каб паставіць кропку ў вайне

12.05.2026 / 13:01

Nashaniva.com

Або для перамоў у Маскве.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Прэзідэнт Расіі гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Украіны не ў Маскве толькі дзеля таго, каб канчаткова завяршыць канфлікт, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Прэзідэнт, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Крамлі, сказаў, што будзе гатовы сустрэцца ў любы момант з Зяленскім у Маскве для перамоў, а таксама ў любой іншай мясціне, але ў любой іншай мясціне ёсць сэнс сустракацца толькі для таго, каб цалкам фіналізаваць працэс», — цытуе Пяскова «Інтэрфакс».

Паводле слоў прадстаўніка Крамля, «для яго фіналізацыі, каб паставіць кропку, трэба яшчэ правесці вялікую хатнюю працу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула