БЕЛ Ł РУС

21‑гадовая цётка збіла маленькую пляменніцу за тое, што тая не хацела спаць

12.05.2026 / 15:30

Nashaniva.com

У Магілёве распачалі крымінальную справу супраць 21‑гадовай дзяўчыны.

Па просьбе старэйшай сястры яна засталася прыглядаць за пляменнікамі — двух, чатырох і шасці гадоў. Калі дзеці не захацелі класціся спаць, цётка сарвала злосць на старэйшай дзяўчынцы і збіла яе рамянём, паведамляе Генеральная пракуратура.

Дзяўчына нанесла 6‑гадовай дзяўчынцы не менш за 20 удараў рамянём з металічнай спражкай.

Пасля здарэння ўсіх трох дзяцей прызналі, што яны знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Іх цётцы інкрымінуюць збіццё непаўналетняй, якая знаходзілася ў бездапаможным стане (ч. 2 арт. 154).

Дзяўчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах, справа перададзеная ў суд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула