Назвалі самую папулярную кнігу з новага чатырохтомніка пра Беларусь
Гэта — «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», расказаў дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч, піша БелТА.
Кніга выдадзена паад рэдакцыяй Андрэя Шведа, налічвае 175 старонак, каштуе 14 рублёў
«З выдавецтва з улікам рэзерву ўжо разышлося амаль 80% кніг серыі. Найбольш папулярнай стала кніга, прысвечаная тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Засталося яшчэ каля 800 асобнікаў гэтай кнігі», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
У чатырохтомнік уваходзяць наступныя кнігі: «Беларусь: трагедыя і праўда памяці: генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: з найстаражытнейшых часоў і да нашых дзён», «Беларусь: культурная і духоўная спадчына», «Сучасная Беларусь: краіна і людзі».
Гаворачы пра ўсю серыю, дырэктар выдавецтва падкрэсліў, што яму хацелася, каб з дапамогай гэтых кніг чытач — незалежна ад таго, беларус ён ці жыхар іншай краіны — мог сфарміраваць уяўленне пра Беларусь.
Гісторык Ігар Марзалюк дадаў, што ў кнігах не прапушчаны ніводны этап развіцця краіны, ніводны перыяд нашай гісторыі.
«Тут няма вырваных межаў. І гэта прынцыповы беларускі падыход — ён адрозніваецца цэласнасцю і арганічнасцю. У тым ліку ніхто тут не ігнаруе савецкае мінулае, не ігнаруе дзяржаву, створаную на савецкай аснове», — падкрэсліў ён.