У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса
Паводле сведкаў, пасля аварыі машыны хуткай дапамогі адна за адной выязджаюць з месца здарэння, піша «Анлайнер».
У Мінску на вуліцы Акадэміка Купрэвіча адбылося сур’ёзнае ДТЗ.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і некалькі брыгад хуткай дапамогі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, легкавы аўтамабіль мог выехаць на сустрэчную паласу руху, аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай версіі пакуль няма.