У Асіповіцкім раёне на трасе згарэў трактар
Днём 12 мая каля пасёлка Татарка ў Асіповіцкім раёне загарэўся трактар, які ехаў па трасе.
Скрыншот з відэа
Высветлілася, што два трактары пераганялі сваім ходам з Мінскай вобласці ў Гомельскую. Па дарозе адзін з іх нечакана загарэўся. Кіроўца спрабаваў самастойна патушыць полымя, але зрабіць гэта не атрымалася.
На месца прыбылі ратавальнікі, якія ліквідавалі пажар. Паводле інфармацыі МНС, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў.