БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро памёр чалавек

13.05.2026 / 10:27

Nashaniva.com

дапоўнена

Няшчасце здарылася сёння раніцай на станцыі «Плошча Якуба Коласа», паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Галоўнае».

«Выйшла з вагона і ўбачыла такую карціну: чалавека пад прасцінай. Што адбылося, я не ведаю», — паведаміла адна з пасажырак Onliner.by.

Абставіны пакуль невядомыя.

Паводле слоў чытачкі, яна выйшла з вагона а 9:10. Побач з лаўкай жанчына заўважыла чалавека, які ляжаў на падлозе і быў накрыты белай прасцінай. Побач з целам знаходзіліся супрацоўнікі метрапалітэна і міліцыі. На той момант цягнікі ў метро хадзілі ў штатным рэжыме.

— Пасажыру стала дрэнна ў вагоне метро, яго вынеслі на платформу і выклікалі хуткую дапамогу, — паведамілі ў метрапалітэне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула