БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро сёння памёр 60‑гадовы мужчына

13.05.2026 / 12:41

Nashaniva.com

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па горадзе Мінску Onliner.by паведамілі падрабязнасці трагічнага інцыдэнту на станцыі метро «Плошча Якуба Коласа».

Сёння раніцай у цягніку метро 60‑гадоваму пасажыру раптоўна стала дрэнна.

«Відавочцы дапамаглі яму выйсці на станцыі «Плошча Якуба Коласа» і выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Медыкі, якія прыбылі на месца, правялі комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося», — распавялі ў ведамстве.

Устаноўлена, што смерць пасажыра не носіць крымінальнага характару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула