БЕЛ Ł РУС

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура

13.05.2026 / 13:19

Nashaniva.com

Візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа ў Кітай пачаўся ці то з тролінга, ці то з нейкага знака, сэнс якога зразумелы абраным. Амерыканскі чыноўнік з’явіўся на борце нумар адзін у вобразе, які адсылае да нядаўняга затрымання Нікаласа Мадура.

Рэзананс выклікала фота Рубіа на борце Air Force One, апублікаванае дырэктарам па камунікацыях Белага дома Стывенам Чунам.

На здымку дзяржсакратар адзеты ў шэры спартыўны касцюм Nike Tech — у такім жа быў затрыманы венесуэльскі кіраўнік Нікалас Мадура.

Чун суправадзіў пост каментаром «Nike Tech Venezuela».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула