БЕЛ Ł РУС

Шры-Ланка з 25 мая зробіць візы для беларусаў бясплатнымі

13.05.2026 / 13:29

Nashaniva.com

Пра гэта журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў па выніках перамоў з міністрам замежных спраў, працаўладкавання за мяжой і турызму Шры-Ланкі Віджытай Хератам, піша БелТА.

Аэрапорт у Каломба. Фота: Treveler.org

«Хацеў бы падзякаваць свайму калегу за прыняцце рашэння аб забеспячэнні беларускіх грамадзян, якія прыбываюць на Шры-Ланку, візамі на бясплатнай аснове», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, з 25 мая віза для беларускіх турыстаў і прадстаўнікоў бізнэсу будзе бясплатнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула