БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь, каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных перамоў

13.05.2026 / 14:03

Nashaniva.com

Перамовы па ўрэгуляванні ва Украіне будуць вельмі складанымі і будуць утрымліваць вялікую колькасць важных дэталяў, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Фота: Byron Smith/Getty Images

Уладзімір Зяленскі павінен аддаць УСУ загад спыніць агонь і пакінуць «расійскія рэгіёны» (г.зн. украінскі Данбас), каб Масква і Кіеў маглі перайсці да поўнафарматных мірных перамоў. Пра гэта заявіў Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Перамовы па ўрэгуляванні ва Украіне будуць вельмі складанымі і будуць утрымліваць вялікую колькасць важных дэталяў, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Масква пакуль не атрымлівала афіцыйнай рэакцыі Вашынгтона на выпрабаванне найноўшай ракеты «Сармат», «гэта вельмі важная падзея для ўсёй краіны і для бяспекі нашай краіны на многія-многія гады наперад», — адзначыў Пяскоў.

У Расіі і ЗША магло б быць мноства ўзаемавыгадных праектаў, карысных для кампаній абедзвюх краін, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула