БЕЛ Ł РУС

Трамп прыляцеў у Кітай

13.05.2026 / 15:18

Nashaniva.com

Гэта першы візіт амерыканскага лідара ў краіну за амаль дзесяцігоддзе.

Фота: Радыё Свабода

У суправаджэнні Трампа — Джэнсэн Хуанг з кампаніі Nvidia, а таксама бізнэсмен Ілан Маск, паведамляе Радыё Свабода.

Раней прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Кітая заявіў, што Пекін гатовы «пашыраць супрацоўніцтва, урэгуляваць рознагалоссі і ўнесці больш стабільнасці і вызначанасці ў неспакойны свет».

Асноўныя мерапрыемствы яго візіту, які ажыццяўляецца па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна, запланаваныя на 14—15 мая.

Раніцай 14 мая Трампа чакае ўрачыстая цырымонія афіцыйнай сустрэчы.

Пасля яе адбудуцца двухбаковыя перамовы з Сі, а затым Трамп наведае Храм Неба — імператарскі храмавы комплекс XV стагоддзя. Кульмінацыяй першага дня стане дзяржаўны банкет.

15 мая лідары правядуць нефармальныя перамовы за гарбатай і рабочым ланчам, пасля чаго Трамп пакіне Пекін.

Мяркуецца, што будзе дасягнута дамоўленасць пра візіт Сі ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула