У Дзятлаве ратавальнікі здымалі мужчыну з дрэва
У Дзятлаве ратавальнікі дапамаглі мужчыну, які захрас на дрэве. Здарэнне адбылося ўвечары 13 мая на вуліцы Перамогі, паведамляе прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Мужчына абразаў на дрэве галіны, але падчас працы адна з іх заціснула яму нагу. Самастойна выбрацца ён не змог.
Супрацоўнікі МНС з дапамогай аўтадрабіны падняліся да пацярпелага, асцярожна распілавалі галіну і вызвалілі нагу.
Медыцынская дапамога мужчыне не спатрэбілася.