БЕЛ Ł РУС

Пракуратура Францыі запатрабавала сем гадоў для экс-прэзідэнта Сарказі

14.05.2026 / 07:45

Nashaniva.com

Абвінавачанне патрабуе прысудзіць былога кіраўніка дзяржавы да турэмнага зняволення па справе аб лівійскім фінансаванні яго выбарчай кампаніі 2007 года, пішуць французскія СМІ.

Нікаля Сарказі. Фота: Ludovic Marin / AP

Пракуратура таксама запатрабавала для Сарказі штраф сумай 300 тыс. еўра і пяцігадовую забарону на заняцце дзяржаўных пасад. Сам экс-прэзідэнт адмаўляе сваю датычнасць да незаконнага фінансавання.

У выпадку вынясення абвінаваўчага прысуду апеляцыйным судом 30 лістапада Сарказі захавае права абскардзіць рашэнне ў касацыйнай інстанцыі.

Восенню мінулага года Сарказі ўжо прысудзілі пяць гадоў (з іх частку ўмоўна) за злачынную змову і незаконнае фінансаванне кампаніі 2007 года лівійскімі грашыма, ён правёў у зняволенні 20 дзён і падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаходжання ў камеры, напісаўшы кнігу.

«У турме няма на што глядзець і няма чаго рабіць. Я забываюся пра цішыню, яе там няма. На жаль, шум там пастаянны», — паскардзіўся Сарказі ў кнізе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула